- гаплік
- аплік (гаплік), -а
м.
абл.
Металлический крючок для застёгивания одежды.Старшы лейтэнант зрабіў звыклы рух плячамі і шыяй, быццам аплік каўняра ўеўся яму ў кадык. Лобан. Ты знаеш, што такое дождж,.. калі, як змеі, раўчукі сцякаюць па спіне к зямлі, калі не сцягнеш аплікі ў набрынялым шынялі... Астрэйка. Я не паспела расшпіліць на спадніцы гаплікі, як яна ўжо стаяла зусім голая. Шамякін. Куплёны толькі паркаль на дзявочыя блузкі, каснікі, гаплікі ды гузікі, а так - усё сваё, уласным мазалём запрацаванае. Грахоўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.